Гродна. Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Ціхвінскі»
2014.04 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:
Абшчына зарэгістравана ў 1997 годзе. Ў 1998 годзе пабудавалі драўляную капліцу ў гонар абраза Божай Маці «Ціхвінскі». На вуліцы Курчатава. Пабудавана ў 1990-я гады з дрэва. Твор архітэктуры, вырашаны ў сталізаваных формах драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы 16-17 стагоддзяў. Нарастаючую да цэнтра кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы прытвора і малітоўнай залы, гранёнай апсіды. Двухсхільны дах асноўнага зруба завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. Над 2-схільным дахам прытвора ўзведзена 8-гранная каркасная шатровая званіца з макаўкай. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Зрубленыя “ў вугал з астаткам” фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 127.