Жыровічы. Капліца ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі
2008.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Капліца ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі размешчана каля крыніцы, якая знаходзіцца ў двух кіламетрах ад манастыра, ва ўрочышчы Вікня. Да 1939г. там знаходзілася капліца, асвечаная ў гонар Успення Божай Маці; з прыходам савецкай улады капліца была разбурана. Асвечана ў памяць 1020 годдзя хрышчэння Русі Высокапраасвяшчэннейшым Філарэтам, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі 28 жніўня 2008 года. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)