Гродна. Капліца ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага
2014.04 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Капліца ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага пры будаўніцтве царквы ў гонар Раства Хрыстова, Гродна 30 лістапада 2008 г. адбылося асвячэнне драўлянай капліцы ў гонар Свяціцеля Ціхана, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, узведзенай на ахвяраванні вернікаў з былой вясковай хаты. Набажэнства ўзначаліў правялебны Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. 16 верасня 2012 года Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі ўзначаліў Боскую Літургію ў капліцы свяціцеля Ціхана, пасля якой адбылася закладка храма ў гонар Раства Хрыстова і асвячэнне драўлянага будынка нядзельнай школы. У цяперашні час вядуцца будаўнічыя работы па ўзвядзенню асноўнага цаглянага храма.