Беліца. Крыжаўзвіжанская царква
2007.08
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. (адзначана ў1895) з дрэва на месцы храма сярэдзіны 16 ст. Адкрыта ў 1988-90 гг.

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам, які над 3-граннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзведзены над апсідай. На фоне фігурнай гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор пад 2-схільным дахам.

Зала царквы перакрыта ашаляванай плоскай столлю на падугах, над уваходам — хоры на 4 слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.