Вялікая Лысіца. Крыжаўзвіжанская царква
2006.06
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1915 г. на месцы старадаўняга драўлянага храма. Адкрыта ў 1990-х гг.

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кананічную 4-часткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда. Асноўная архітэктурная тэма — арачныя аконныя праёмы ў разнастайных спалучэннях ад аднаго да трох. У сілуэце пануюць шацёр чацверыковай званіцы і самкнуты паўсферычны купал малітоўнай залы на 8-гранным нізкім барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Уваходы вырашаны арачным рундуком на калонах-дыньках. Каларыстычную палітру складае высокаякасная чырвонацагляная муроўка сцен і паліхромная цокальная частка, выкладзена з бутавых квадраў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4