Каралёў Стан. Крыжаўзвіжанская царква
2005.10
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з дрэва на месцы храма спаленага ў 1996 г. У верасні 1998 г. храм наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Аляксій ІІ.

   Архітэктура храма вытрымана ў стылі драўлянага дойлідства Рускай Поўначы 17 ст. Над шатровым дахам цэнтральнага кубападобнага зруба ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Папярочны прытвор завершаны высотнай 2-яруснай каркаснай шатровай званіцай з макаўкай. Такая ж макаўка над вальмавым дахам прамавугольнай апсіды. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фігурна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі: на фоне трыльяжнай сеткі вылучаны круглыя абразы-тонда з выявамі евангелістаў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.