Свіслач. Крыжаўзвіжанская царква
2016.05 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы як касцёл.

   Помнік архітэктуры неарэнесансу з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-східьным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і расчлянёным слыхавымі вокнамі. Да фасада далучана 4-ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца, з тылу — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы і 2-схільнае пакрыццё апсіды завершаны макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Збоку ад храма пастаўлена 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца (знішчана ў 2010 годзе).

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.