Урэчча. Кірыла-Мяфодзіяўская царква
2006.07
Апісанне:

Царква ў імя святых раўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, вучыцеляў славенскіх

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2000 г. з дрэва. Вырашана ў традыцыях драўлянага дойлідства Рускай поўначы 17 ст. Да цэнтральнага кубападобнага 2-яруснага зруба, завершанага 8-гранным шатровым светлавым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, з фасада далучаны 2-слуповы ганак, па баках прытвора пад какошнікавымі пакрыццямі. Зрубныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4