Альгомель. Марыі-Магдалінінская царква
2009.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святой роўна-апостальнай Марыі Магдаліны

У цэнтры вёскі, побач з Уваскрасенскай царквой. Пабудавана ў 1994 г. з чырвонай цэглы.

У аснове кампазіцыі храма крыжова-купальны аб'ём, да якога далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай. Такімі ж макаўкамі завершаны самкнуты паўсферычны купал магутнага 2-яруснага 8-граннага драўлянага барабана над асноўным аб'ёмам, дахі апсіды, прыдзелаў і трапезнай. Архітэктурны дэкор выкананы муроўкай сілікатнай цэглай: прамавугольныя плакеткі з крыжамі, зубчатыя карнізы, арачныя дугі аконных праёмаў.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.