Парычы. Марыі-Магдалінінская царква
2006.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святой раўнаапостальнай Марыі Магдаліны

   На вул. Акцябрскай. Пабудавана ў 1991 г. з цэглы.

   Вырашана кубападобным пад пакатым 4-схільным дахам аб'ёмам, завершаным цэнтрычным 8-гранным і вуглавымі 4-граннымі барабанамі з макаўкамі. Да франтальнага і тыльнага фасадаў далучаны прамавугольныя аб'ёмы прытвора і апсіды пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў цагляных ліштвах.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4