Абідземля. Мікалаеўская капліца
2011.07 (www.esoligorsk.net)
Гістарычны агляд:

У нядзелю, 3 ліпеня, у вёсцы Абідземля Салігорскага раёна адбылося ўрачыстае асвячэнне капліцы ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Сонечнае надвор'е ў Абідземле спрыяла светламу святу, прасторная капліца ледзь змясціла ўсіх жыхароў навакольных вёсак і салігарчан, што прыехалі на службу. Свята-Мікольская капліца будзе зручным месцам не толькі для святочных службаў, але і для правядзення абрадаў вадохрышча і шлюбаў для ахвотнікаў правесці ўрачыстую цырымонію ў адмысловай атмасферы. 3 ліпеня святкаваўся Сабор беларускіх святых. І, дарэчы, іканастас капліцы складзены з абразоў старадаўняй школы беларускага іканапісу і будзе дапаўняцца ў тым жа ключы. Так, напрыклад, абраз Святой Троіцы быў знойдзены ў Пакроўскай царкве в.Чыжэвічы Салігорскага раёна, куды перш быў прынесены з Пакроўскай царквы в. Вялікі Рожан у XVIII стагоддзі. Астатнія старадаўнія выявы таксама знаходзіліся ў вёсках Беларусі. Арыгіналы абразоў сёння захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. А зараз беларускія абразы можна будзе ўбачыць і ў Свята-Мікольскай капліцы. http://www.esoligorsk.net/content/view/39941/54/