Іказнь. Мікалаеўская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з цэглы на месцы папярэдняга храма, які ўпамінаецца ў 1881 г.'

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залы і 5-граннай апсіды. Асноўны кубападобны аб'ём мае 2-і нізкі квадратны ў плане ярус, 4-схільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Надбудаваная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца завершана шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-гранным парталам на калонках. Архітэктурны дэкор уключае аркатурныя паясы, пластычныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя калонкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках.

  ' Литовские епархиальные ведомости. 1881. № 12. С. 107.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.