Брагін. Мікалаеўская царква
2006.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На вул. Кастрычніцкай. Пабудавана ў 1988 г. з сілікатнай цэглы.

Вырашана размешчанымі ўступамі па прадольнай восі чатырма прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі (прытвор, трапезная, малітоўная зала, апсіда), накрытымі самастойнымі дахамі, завершанымі трыма макаўкамі.

Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.