Ваўкавыск. Мікалаеўская царква
2013.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Ваўкавыская Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1874 годзе з цэглы ў цэнтры горада (вул. Леніна). 8-гранны асноўны аб’ём з прамавугольнай апсідай і прытворам. На галоўным фасадзе – 2-ярусная вежа-званіца, першы яе ярус прамавугольны ў плане, другі – 8-гранны, накрыты шатром. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. Асноўны аб’ём мае паўцыркульныя вокны з кілепадобнымі сандрыкамі, прытвор і апсіда – прамавугольныя з ліштвамі, завершаны шырокім карнізам і фрызам з арачным поясам. Цэнтральная грань апсіды фланкіравана пілястрамі, завершана 3-вугольным франтонам і дэкарыравана арачнай нішай у цэнтры. Інтэр’ер зальны, перакрыццё драўлянае, плоскае. У храме драўляны 2-ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой, пакрыты пазалотай. "Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", Мінск 1993, стар. 108 (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)