Воўчын. Мікалаеўская царква
2014.05 Фота: Фёдарава Т.
Гістарычны агляд:

Царква каменная, з такой жа званіцай, у каменнай агароджы, - уладкавана ў 1841 годзе з будынка былой ратушы намаганнямі мясцовых вернікаў. "Апісанні цэркваў і прыходаў. Гарадзенскі праваслаўна-царкоўны каляндар" Том 1 (1899) (http://orda.of.by/.lib/eparhii/gpck1899/t1/48)

У цэнтры вёскі, абкружана бутавай агароджай. Пабудавана ў 18 ст. перабудавана ў 1841 г. У 1903 г. ўзведзена драўляная царкоўнапрыходская школа. Прыпісная могілкавая Уладзімірская капліца.

Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам, па цэнтры якога ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Над нізкім прытворам надбудавана 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная макаўкай. З усходу прыбудавана прамавугольная ў плане апсіда пад вальмавым дахам і нізкая рызніца. Фасады члянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках і на скругленых вуглах. Барочная аснова храма праглядаецца ў пластычнай трактоўцы аб'ёмаў, вытанчаных архітэктурных абломах, магутным канструкцыйным вырашэнні. «Рускі стыль» прыўнёс элементы драўлянай цакоўнай архітэктуры.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.