Гродна. Мікалаеўская царква
2014.03 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Свята-Мікалаеўская царква размешчана на тэрыторыі старадаўняга комплекса, пабудаванага ў XVIII стагоддзі па ініцыятыве надворнага падскарбія літоўскага, гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза. Ў 1858 годзе будынкі набыў епіскап Брэсцкі Ігнацій, вікарый Літоўска-Віленскай епархіі. Тут была размешчана духоўная кансісторыя і ўчынена дамавая царква, асвечаная ў гонар і памяць святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Пасля рэвалюцыі архірэйскае падвор’е адабралі ад царквы. На працягу амаль усяго XX стагоддзя тут размяшчаліся розныя ўстановы. Апошнім уладальнікам будынкаў быў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Вяртанне царкоўнай уласнасці пачалося толькі ў 1997 годзе і цягнулася 6 гадоў. Флігель, у якім сёння знаходзіцца Мікалаеўскі храм, быў цалкам перабудаваны нанова. 16 снежня 2012 года адбылося асвячэнне Свята-Мікалаеўскага храма г. Гродна. На ўрачыстае набажэнства, па запрашэнні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, прыбыў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Ахвяраванні на адраджэнне архірэйскага падвор’я можна пералічыць на рахунак Гродзенскай епархіі: р/р 3015600195017, ААТ «Пріорбанк» г. Гродна, УНП 500213918, код 153001749. Адрас банка: г. Гродна, вул. Мастовая, 32. Паштовы адрас: Гродна 230023, а/с 16.