Грыцкавічы. Мікалаеўская царква
2006.05
Гістарычны агляд:

Нясвіжскі раён

Мінскай вобласці

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

   На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва, у канцы 20 ст. абкладзена цэглай.

   Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб'ёмам пад шатровым дахам, завершаным макаўкай. Прамавугольны ў плане прытвор завершаны шатровай каркаснай званіцай над 2-схільным пакрыццём. Макаўкай завершаны вальмавы дах 3-граннай апсіды. Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4