Добруш. Мікалаеўская царква
2013.03 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На вул. Маркса. Пабудаваны ў 1995 г. з цэглы.

   Уяўляе сабой стылізаваную трактоўку крыжова-купальнага храма 2-й палавіны 19 ст. Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку) , трапезная , кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда. Сілуэт храма фарміруюць цыбулепадобныя купалы з макаўкамі над 8-граннымі барабанамі цэнтральнага аб'ёму і званіца. Хрысцільны храм у імя святога архангела Міхаіла. Маецца шыты бісерам абраз канца 19 ст. «Маці Божая Казанская».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.