Дудзічы. Мікалаеўская царква
2007.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
ДУДЗІЧЫ. ЦАРКВА СВЯТОГА МІКАЛАЯ Помнік дойлідства класіцызму. Пабудаваная ў 1-й палове XIX ст. з дрэва ў в. Дудзічы (Чачэрскі р-н). Царква трохзрубная, складаецца з квадратнага ў плане двух’яруснага асноўнага аб’ёму, бабінца і пяціграннага алтарнага зрубу. Сцены завершаныя суцэльным поясам антаблементу. Над асноўны аб’ёмам васьмігранны купал з макаўкай, над бабінцам двух’ярусная званіца (васьмярык на чацверыку). Сцены будынку гарызантальна ашаляваныя, куты дэкарыраваныя дашчанымі накладкамі, якія імітуюць мураваны руст, шэраг вертыкальных дошчачак на фрызе ствараюць трыгліфы. Прастакутныя вокны ў спрошчаных ліштвах з філёнгамі над імі. Інтэр’ер царквы зальны. Асноўнае памяшканне перакрытае васьмігранным скляпеннем. Столь бабінца і алтарнай часткі плоская. Царква дзейнічае. У.В. Алісейчык http://szlachta.io.ua/s210767/doylidstva_belarusi._chastka_3_gomel-kushlyany Згарэла ў пачатку ХХІ стагоддзя.