Крупкі. Мікалаеўская царква
2005.08
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў канцы 20 ст. ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы 19 ст. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, кароткі бабінец, кубападобная, пераходзячая ў 2-і 8-гранны ярус малітоўная зала, завершаная шатровым дахам з 8-гранным барабанам пад цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з паўкруглымі сандрыкамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.