Крычаў . Мікалаеўская царква
2015.10 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На Замкавай гары (вул.Сожная), на высокім левым беразе р.Сож. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва на месцы старажытнага касцёла св. Еліяша, узведзенага пры каралю Казіміру І, паводле падання, на месцы язычніцкага капішча. Капітальна перабудавана ў 1950-я гг.

Твор народнага дойлідства. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прамавугольнага зруба завершаны галоўкай на 2-ярусным 8-гранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі фасадаў.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)