Лебяда. Мікалаеўская царква
2007.08
Гістарычны агляд:

Пабудавана каля 1870(99?) г. з цэглы. Была прыпісной да Ражджаства-Багародзіцкай царквы ў в. Голдава.

   Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па кананічнай 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шацёр васьмерыковага яруса званіцы завершаны макаўкай, шатровы дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі броўкамі, 3 уваходы аформлены кілепадобнымі парталамі. У інтэр'еры апсіда і прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным 4-ярусным іканастасам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.