Магільна. Мікалаеўская царква
2009.04
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Учынена ў 1990-я гг. ў мураваным будынку 2-й паловы 20 ст. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры 8-гранным шатровым барабанам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.