Мазыр. Мікалаеўская царква
2005.11
Гістарычны агляд:

На вул Савецкай. Учыненаў 1993 г. ў цагляным будынку ДТСАФ 1920-х гг.

   Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане будынак дынамічна нарастаючай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Яе дамінантай з'яўляецца акруглы вертыкальны аб'ём лесвічнай клеткі, завершаны адкрытай тэрасай пад навіссю; збоку ўваходная лоджыя з верхняй тэрасай. Двухсхільны дах ніжняга прамавугольнага ў плане аб'ёму малітоўнай залы завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам, 4-гранная званіца макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.