Малахоўцы. Мікалаеўская царква
2013.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўднёвай ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку 21 стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Адназрубная пад 4-схільным дахам пабудова з прамавугольнымі прырубамі апсіды з рызніцай і прытворам. Дах завершаны 4-гранным шатровым барабанам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і ўмацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ўнутры бакавая лесвіца вядзе на хоры, апсіда вылучана іканастасам. Вядзецца будаўніцтва званіцы.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 248.

Урачыстае мерапрыемства да 90-годдзя асвячэння храма адбыліся 4 лістапада 2014 года ў вёсцы Малахоўцы. Да юбілея храма быў завершаны яго капітальны рамонт і пабудавана 3-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай над шатровым дахам. На званіцу ўзнятыя сем новых званой. Набажэнства ўзначальваў Высокапраасвяшчэннейшы Стэфан, Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)