Малькавічы. Мікалаеўская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана непадалёку ад могілак ў 1992-1994 гг. У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над пяціграннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам чатырохгранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Абкладзеныя цэглай фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Першыя звесткі, згодна Ведамасці, аб праваслаўным храме ў Малькавічах, датуюцца 1865-м годам. Свята-Георгіеўская царква калі і кім пабудавана невядома. Будынак драўляны з такой жа званіцай, нядаўна адрамантаваныя. Пасад адзін, ў імя Святога Георгія. Начыненнем, уборамі і кнігамі на той час царква была бедная. Па штату ў адпаведнасці найвысокаму палажэнню ад 4 красавіка 1842 года тут павінны былі працаваць святар, дз’ячок, панамар і прасфірня. Зямлі пры гэтай царкве сядзібнай паўтары дзесяціны, ворнай – 30 і сенакоснай 30 дзесяцін адпаведна. Акрамя таго на рацы Цна мелася шэсць спецыяльных месцаў для лоўлі рыбы. Дамы і хлявы ў святара, дз’ячка і панамара былі новыя, а для прасфірні нічога не было пабудавана ўвогуле. На ўтрыманне прычту выдзялялася ў год 236 рублёў серабром. Бліжэйшая прыходская – Малаплотніцкая ў чатырнаццаці вёрстах. Захаваўся Вопіс царкоўнай маёмасці выдадзены Мінскай духоўнай кансісторыяй у чэрвені 1834 года № 4091 за подпісам сакратара Шабалоўскага.

Да Малькавіцкага храма належалі прыпісныя цэрквы ў Люсіне і Макаве. У Люсінскай Свята-Троіцкай царкве на 1865 год богаслужэнні праводзіліся, а ў Макаўскай Багаяўленскай з-за яе спарахнеласці – не.

http://www.gants-region.info/publ/vitalij_gerasimenja/khryscijanskija_svjatyni_gancawshchyny/chastka_shostaja_malkavichy_ljusina_makava/13-1-0-122

Каля могілак. Пабудавана ў 1992 — 94 гг. з дрэва.

   Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым ў плане аб'ёмам пад вальмавымі  дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над 5-граннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам 4-гранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.