Сіняўка. Мікалаеўская царква
2005.09
Гістарычны агляд:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

 У заходняй частцы вёскі, каля шашы Слуцк — Івацэвічы. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы 19 ст. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць трапезная з надбудаванай 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам, завершаным макаўкай, прамавугольныя ў плане бакавыя прыдзелы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў стральчатых ліштвах. Уваход вырашаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4