Чысць. Мікалаеўская царква
2006.07
Гістарычны агляд:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

   Каля могілак. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Трохчасткавы храм зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый. Дамінантай кампазіцыі з'яўляецца 5-ярусная (2 васьмерыка на 3 чацверыках) 4-гранная званіца, накрытая сферычным купалам з макаўкай. Над 2-схільным дахам малітоўнай залы ўзведзены аналагтчны 8-гранны светлавы барабан. Прамавугольная апсіда накрыта паўкруглым дахам, завершаным на тарцы макаўкай. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, завершаны 3-лопасцевымі франтонамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4