Чэрвень. Мікалаеўская царква
2005.10
Гістарычны агляд:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

   На вул. Мякоўскага. Пабудавана ў 1980 — 90 гг. з цэглы. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце пануюць 5-купалле 2-яруснай малітоўнай залы і шацёр над 8-гранным ярусам званіцы, макаўка над канічным дахам апсіды. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі. Уваход вырашаны 2-слуповым арачным рундуком пад 2-схільным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4