Вострава. Міхайлаўская царква
2007.06
Гістарычны агляд:

На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1862 годзе з цэглы на сродкі маршала Гарабурды. У 1961 г. закрыта, адкрыта ў 1988-1990 гг. Абнесена бутавай агароджай.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевую кампазіцыю царквы складаюць прытвор з шатровай чацверыковай званіцай, трапезная, малітоўная кубападобная зала і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, 4-схільны дах малітоўнай залы і цэнтр апсіды завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Плоскасныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі, апяразаны прафіляваным карнізам.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 89.