Гайна. Міхайлаўская царква
2018.07. Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пачатку 21 ст. Прамавугольны ў плане аб'ём пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4