Дзяніскавічы. Міхайлаўская царква
2009.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў Дзяніскавічах ў 1839 годзе па фундацыі князя Льва Радзівіла. У 1878 годзе абнесена драўлянай агароджай. Да храма была прыпісана драўляная Успенская царква ва ўрочышчы Ізбіцкі Бор, што непадалёку ад вёскі.

Храм – твор народнага дойлідства, быў вырашаны падоўжаным у плане крыжам, перакрыжаванне гонтавых дахаў завяршалася купалам на светлавым барабане. Ашаляваныя фасады чляніліся радам аконных праёмаў. Мела два ўваходы. Над прытворам узвышалася званіца. Унутры малітоўную залу перакрывала драўлянае скляпенне на ветразях, адкрытае ў светлавы барабан.

Згодна з Памятнай кніжкай за 1871 год царква святых Пятра і Паўла патрабавала папраўкі. К ёй была прыпісана Успенская царква ў Ізбіцкім Бару.

http://www.gants-region.info/publ/vitalij_gerasimenja/khryscijanskija_svjatyni_gancawshchyny/chastka_chacvjortaja_dzjaniskavichy_izbicki_bor/13-1-0-111