Забараўцы. Міхайлаўская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1996 г. з дрэва ў традыцыях народнага дойлідства. Трохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца і апсіда, кубападобная малітоўная зала. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 2-яруснай 4-граннай званіцай, вальмавымі дахамі малітоўнай залы і апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна ) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў стральчатых ліштвах. Бакавы ўваход аформлены 2-слуповым арачным ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.