Зембін. Міхайлаўская царква
2014.09 Фота: Клімковіч А.
Гістарычны агляд:

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1904 г. з цэглы паводле праекта архітэктара В.І.Струева на месцы драўлянага храма 1811 г., фундаванага памешчыкам Ф.Сержпутоўскім. Паўзруйнавана ў 1942 г.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Яго 4-часткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з васьмерыковай званіцы, падоўжнай прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі і гранёнай апсідай. Вышыннымі дамінантамі з'яўляюцца шатры званіцы і асноўнага аб'ёму, завершаныя макаўкамі. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна, цэнтр вылучаны ўваходным парталам і люкарнай над ім. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах, апрацаваны руставанымі лапаткамі, завершаны аркатурным фрызам і прафіляваным карнізам. Бавыя фасады з разарванымі кілепадобнымі франтонамі па цэнтры. Скляпеністыя перакрыцці не захаваліся.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.