Налібокі. Міхайлаўская царква
2008.05 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

   Узняты на высокі цокаль храм скампанаваны з кубападобнай малітоўнай залы, 2-схільныя дахі якой у сяродкрыжжы завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, прытвора-званіцы (васьмярык на чацверыку) з шатровым верхам, паўкруглай апсіды. Уваход размешчаны асіметрычна з боку прытвора, вырашаны нізкай прыбудовай пад вальмавым дахам і аркатурным чляненнем арачнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4