Хальч. Міхайлаўская царква
2006.08 Фота: Арабей В.
Апісанне:

Царква ў імя святога архангела Міхаіла

   На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1991 г. з дрэва. Вырашана прамавугольным зрубам, вальмавы дах якога завершаны па цэнтры і над фасадам 8-граннымі светлавымі барабанамі малітоўнай залы і званіцы. Іх шатры завершаны макаўкамі. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад 2-схільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4