Іванава. Пакроўская царква
2010.05
Гістарычны агляд:

Іванаўская царква, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 2-й палове 19 стагоддзя ў г. Іванава (Брэсцкая вобласць). Храм 4-часткавай падоўжана-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі прыдзеламі, апсіда з рызніцамі. 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, надбудаваная над шырокім 2-павярховым прытворам, і 8-гранны шатровы барабан над асноўным кубападобным аб’ёмам завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. Макаўкамі завершаны 2-схільныя дахі ганка галоўнага ўвахода і прыдзелаў. Фасады прарэзаны адзінарнымі і падвойнымі арачнымі вокнамі з броўкамі, крапаваны вуглавымі лапаткаміі прамавугольнымі нішамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі. Царква дзейнічае. “Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 226. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)