Арэпічы. Пакроўская царква
2008.11
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

У цэнтры вёскі. Пабудавана  ў 1761 г. з дрэва, адрамантавана ў 1865 г.'.

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, ад якога ў 1877 г. прыбудавана 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца цяжкіх прапорцый. 2-схільны дах па цэнтры завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя вузкія рызніцы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах. Абразы 18-19 ст.: «Пакроў», «Маці Божая Замілаванне Уладзімірская», «Мікалай Цудатворац».

 

'НГАБ у г. Гродна, ф.844, воп. 1, спр. 43,45.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.