Басценавічы. Пакроўская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1890 (1904) г. з дрэва.

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кананічнай 4-часткавай кампазіцыяй: папярочны прамавугольны ў плане зруб прытвора, бабінец, квадратная ў плане 2-ярусная малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Разнастайныя дахі ўтвараюць складаны сілуэт будынка. Гарырызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах з замковым каменем. Тры ўваходы былі аформлены 2-схільнымі казыркамі.

Абразы на дошцы «Маці Божая Адзігітрыя»(1640) , «Хрыстос Уседзяржыцель»(1640), «Цалаванне Іаакіма і Ганны»(1723-28), «Пакланенне вешчуноў»(1723-28) экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музее Беларусі'. Абраз 1731 г. «Грамніцы  (Стрэчанне)» знаходзіцца ў кафедральным саборы ў Мінску.

 

' Іканапіс Беларусі XV-XVIII стагадзяў. Мн., 1998. С. 13-15, 67-71.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.