Беніца. Пакроўская царква
2017.05. Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На цэнтральнай плошчы, на супраць касцёла. Пабудавана ў 1886 г. з цёсанага бутавага каменю. У 1948 г. закрыта. У 1990-я гг. адрэстаўрыравана.

Помнік архітэктуры эклектыкі. Кампактны прамавугольны ў плане будынак пад 2-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Вось сіметрыі галоўнага фасада вылучана прамавугольным уваходным праёмам, паўкруглай і круглай люкарнамі над ім. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна члянёны высокімі арачнымі праёмамі. Бутавая муроўка стварае маляўнічы фон сцен. Элементы архітэктурнага дэкору (ліштвы праёмаў, вуглавыя лапаткі, карнізы) атынкаваны і пабелены. Ва ўнутранай прасторы тонкімі перагародкамі вылучаны прытвор і апсіда з бакавымі рызніцамі. На 2-прыступкавую салею ўзняты 3-гранны іканастас.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)