Вялікая Ліпа. Пакроўская царква
2006.05
Гістарычны агляд:

На заходняй  ускраіне вёскі, на могілках. Пабудаана ў 1773 г. з цэглы'. У 1896 г. пры царкве пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа. Царква адкрыта ў 1990-я гг.

Помнік архітэктуры барока. Атрымаў характэрны манументальна-пластычны выгляд, чаму садзейнічаюць буйныя архітэктуныя формы і асабліва — маляўнічае завяршэнне галоўнага фасада ўвагнута-выпуклым фратонам, чляненне плоскасных бакавых фасадаў лучковымі праёмамі і арачнымі нішамі. Кампактны прамавугольны ў плане аб'ём пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавымі нізкімі рызніцамі. Вось сіметрыі галоўнага фасада, расчлянёнага лапаткамі на 3 праслы, адзначана лучковымі ўваходным і 2 аконнымі праёмамі. Бляшаны дах над алтарнай часткай завершаны галоўкай. Пры ўваходзе ў малітоўную залу на 2 калонках размешчаны хоры.

Перад царквой пастаўлена прамавугольная ў плане 2-ярусная мураванвя званіца з шатровым пакрыццём.

Побач з царквой — капліца. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана 4-граннай цэнтрычнай 2-яруснай вежай, накрытай сплюшчаным купалам на нізкім цыліндрычным барабане. Першы глухі ярус крапаваны філёнгамі, другі вырашаны 4 аркамі, дэкарыраванымі па вуглах калонамі. Побач размешчана капліца-пахавальня. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Невялікі прамавугольны аб'ём пад 2-схільным дахам. Глухія плоскасныя фасады крапаваны па вуглах канеліраванымі пілястрамі, прамавугольны ўваходны праём дэкарыраваны прафіляваным сандрыкам на фігурных кранштэйнах і нішай-эпітафіяй над ім.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4