Вялікія Лазіцы. Пакроўская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1820 г. з дрэва.

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Аснову кампазіцыі складае крыжова-купальны асноўны аб’ём, да якога праз кароткі бабінец далучаны квадратны ў плане прытвор. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму прылягаюць прамавугольныя ў плане прыдзелы і 5-гранная апсіда, накрытыя вальмавымі дахамі з макаўкамі на гранёных шыях. Цэнтральны аб’ём завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з 2-схільнай навіссю на парных слупах. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны  прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

У інтэр’еры дамінуе прастора сяродкрыжжа, перакрытая скляпеннем на ветразях, якое абапіраецца на 3 пары слупоў.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 103.