Вясея. Пакроўская царква
2007.05
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 2006 г. з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Да малітоўнай кубападобнай залы далучаны бакавыя прыдзелы. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 4-гранным ярусам малітоўнай залы і над шатром 8-граннай званіцы. Са старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны какошнікавы фрыз, вокны-трафорыумы, шырынкавыя лапаткі, ганак-рундук. Архітэктурная каларыстыка заснавана на спалучэнні чырвонага фона цаглянай муроўкі сцен і сілікатнай выкладкі элементаў архітэктурнага дэкору.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4