Дзедзіна. Пакроўская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана кубападобным зрубам пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Па падоўжнай планіровачнай восі далучаны ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор і апсіда. Побач пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: 2-яруснае 4-граннае збудаванне пад шатровым пакрыццём; ніжні ярус вертыкальна ашаляваны, верхні — адкрыты, каркаснай канструкцыі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.