Дудаковічы . Пакроўская царква
2006.10
Гістарычны агляд:

Ва ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны кубападобны аб'ём завершаны 8-гранным свтлавым шатровым барабанам. Прамавугольны партал галоўнага ўвахода вылучаны глыбокім рызалітом, аб'яднаны з арачным аконным праёмам хораў высокай арачнай нішай, завершаны 2-гранным шчытом. Такім жа рызалітам вылучана апсіда. Бакавыя ўваходы з магутнымі перспектыўнымі парталамі. Архітэктура будынка насычана дэкаратыўнай пластыкай — аркатурнымі фрызамі, прафіляванымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі калонкамі-бочкамі, прамавугольнымі нішамі.

   У інтэр'еры пануе 2-светлавыя , перакрытыя самкнутым 8-гранным скляпеннем прастора барабана, які падтрыманы 4- магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. 8 бакавых прасторавых ячэек перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.