Карма. Пакроўская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1832 г. з цэглы.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжападобны ў плане храм пераходзіць у 5-гранную апсіду з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца 2-і кубападобны ярус з арачнымі аконнымі праемамі, шатровы дах якога завершаны купалком. Да трапезнай дапучаны прытвор, над якім высокая 3-ярусная званіца (2 васьмярыкі на чацверыку), завершаная шатром з макаўкай. Фасады апрацаваны пад руст, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных кілепадобых ліштвах, насычаны архітэктурнымі крапоўкамі і дэкорам.

Унутры памяшканні перакрыты скляпеннямі - крыжовым у трапезнай, цыліндрычным у малітоўнай зале, конхай - у апсідзе. Апсіда вылучана вялізнай аркай і 4-ярусным разным іканастасам. У малітоўную залу адкрыта галерэя хораў.



Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. давед / А.М. Кулагін. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. КАРМА. ЦАРКВА ПОКРЫВА ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ Помнік дойлідства псеўдарускага стылю. Пабудаваная ў 2-й палове XIX ст. ў в. Карма (Добрушскі р-н). Крыжападобная ў плане, трохапсідная. Над сяродкрыжжам невялікая галоўка на чацверыку. Дамінантай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з’яўляецда высокая двух’ярусная званіца, якая прымыкае да бабінца. Паверхня сцен гарызантальна руставаная. Аконныя і дзвярныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з кілепадобнымі завяршэннямі франтончыкаў, аркамі з паўкалонамі. Неф і трансепт храму перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі, бабінец — крыжовым, апсіды — конхамі. Царква дзейнічае. А.Ю. Пятросава http://szlachta.io.ua/s210767/doylidstva_belarusi._chastka_3_gomel-kushlyany