Кастрычнік. Пакроўская царква
2013.05 Фота: Фёдарава Т.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1937 г. з дрэва.

Помнік народнага дойлідства. Развітую і шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць асноўны цэнтрычна-крыжовы зруб, 5-гранная апсіда з партатыўнымі бакавымі рызніцамі, далучаны праз трапезную прытвор-званіца. Званіца вырашана высокім шатровым васьмерыком і разам з 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай дамінуе ў сі-луэце храма. Грані-прыдзелы асноўнага зруба і бабінца завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольны-мі аконнымі праёмамі, фланкіраванымі вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі.

У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлага барабана, абапёртага праз складную сістэму ветразяў на сцяны цэнтральнага квадратнага зруба. У яго прастору шырокімі 3-граннымі прасветамі раскрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная, апсіда, вылучаная драўляным 2-ярусным іканастасам.

Абраз «Тры свяціцелі» (18-19ст.), скульптура «Укрыжаванне» (18ст.), драўляны ківот (1887).

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.