Кіраўск  . Пакроўская царква
2006.11
Гістарычны агляд:

Каля шашы Магілёў — Бабруйск . Учынена ў 1995 г. ў будынку 20 ст. Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Над папярочным прамавугольным у плане прытворам узведзена 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай, па вуглах такія ж «апостальскія» галоўкі. Да прытвора далучана прамавугольная ў плане малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі. Пласкасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У паўавальнай арцы над прамавугольным уваходным праёмам фрэскавая размалёўка.