Кішчыцы . Пакроўская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1845 г. з цэглы на месцы храма 1740 г.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Падоўжна-восевую кампазіцыю храма фарміруюць квадратныя ў плане аб'ёмы прытвора-званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Цэнтальны кубападобны аб'ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобным купалком. Двух'ярусная 4-гранная вежа-званіца над прытворам завершана цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя фасады з кілепадобнымі франтонамі прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны пілястрамі, сандрыкамі, прамавугольнымі нішамі і круглымі разеткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі.

   Унутры малітоўная зала перакрыта самкнутым скляпеннем на падпружных арках, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі. Прытвор прасценкамі расчлянёны на ўваходны тамбур і бакавыя прасвірню і лесвічную клетку.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.