Тамашоўка. Пакроўская царква
2008.05
Апісанне:

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

   Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане папярочным аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным 2-ярусным 4- гранным шатровым барабанам з макаўкай. Цэнтр франтальнага фасада вырашаны шырокай лоджыяй пад трохвугольным франтонам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4